У Расеі шукаюць магілу двойчы рэпрэсаванага беларускага паэта
Беларусы Разанскай вобласці Расеі шукаюць магілу найвыдатнейшага беларускага паэта і драматурга Тодара Лебяды (Пятра Шырокава).
Тодар Лебяда (1914-1970) быў двойчы рэпрэсаваны – у 1936 і ў 1947 годах. Два тыдні ў камеры адзіночцы чакаў расстрэлу. Напачатку 1960-х гадоў вярнуўся на Беларусь, жыў у Слоніме і ў Чэрвені. А потым лёс яго закінуў да знаёмай жанчыны ў Разанскую вобрасць Расеі, дзе ён памёр ад інфаркту ў 1970 годзе. Пісьменніка пахавалі ў пасёлку Воршава Пуцяцінскага раёна Разанскай вобласці.
Тодар Лебяда ў 1944 годзе выдаў зборнік вершаў “Песні выгнання”, а ў 1952 годзе на эміграцыі выйшла яго п’еса “Загубленая жыццё” – першая п’есе ў беларускай літаратуры, прысвечаная калектывізацыі і рэпрэсіям. Дзясяткі яго твораў раскіданыя па розных выданнях і архівах, а таксама знаходзяцца ў архівах КДБ.
Беларусы Разаншчыны наведалі пасёлак Воршава, але ніхто з жыхароў не памятае Пятра Шырокава і ніхто не ведае, дзе яго магіла на мясцовых могілках. Жыхары пасёлка паабяцалі даведацца пра беларуса ў адміністрацыі раёна і падняць мясцовыя архівы. Як толькі паступяць новыя звесткі пошукаў, наш сайт пра гэта абавязкова паведаміць.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя