У Росіцы адзначылі свята буслоў
“Зямля пад белымі крыламі” – свята буслоў адзначылі ў Росіцы Верхнядзвінскага раёна.
Мерапрыемства пачалося з канферэнцыі, на якой ксёндз Віталь Сапега распавёў пра экалогію сям’і. Потым адбылася святочная імша, падчас якой вернікі маліліся за Беларусь, а хор “Гасанна” з Віцебска ўпрыгожыў яе сваім цудоўным спевам.
Па словах арганізатра свята, айца Чэслава Курэчкі, бусел-сімвал сям’і і Беларусі, таму асноўнымі ідэямі свята былі абарона беларускіх сем’яў перад сучаснымі выклікамі і клопат пра навакольнае асяроддзе ў Беларусі:
– Люблю буслоў, усё жывое, усе божыя стварэнні вельмі люблю. Сабралася людзей, захацелася пабыць разам, памаліцца за нашу краіну, наш народ, за нашыя сем’і, каб у нас быў спакой, згода, каб мы бераглі божыя стварэнні.
Мерапремства скончылася святочным канцэртам, які падрыхтавалі мясцовыя артысты Сар’янскага дома культуры, віктарынай пра птушак Беларусі і агульным пачастункам у летнім кафэ “У бусла”.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара