У Ружанскім палацы Сапегаў прэзентавалі “Гісторыю Сапегаў”



У музеі “Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў” адбылася прэзентацыя кнігі “Гісторыя Сапегаў: жыццяпісы, маёнткі, фундацыі”, укладальнікам якой з’яўляецца Яўстах Сапега. Той самы Яўстах Сапега – апошні прадстаўнік Сапегаў, які ў 1997 годзе, пераадолеўшы самалётам і цягнікамі звыш сямі тысяч кіламетраў, завітаў на зямлю сваіх продкаў – у Гародню, Дзярэчын, Ружаны. Яго запрасілі наведаць Бацькаўшчыну Сапегаў пісьменнікі Міхась Скобла і Валянцін Дубатоўка. Менавіта яны і прэзентавалі у Ружанах “Гісторыю Сапегаў”.

Валянцін Дубатоўка распавёў пра візіт Яўстаха Сапегі на Беларусь, пра гутарку з ім і пра тыя сустрэчы, якія адбываліся на беларускай зямлі. Міхась Скобла цікава распавёў пра тое, як ішла праца над кнігай пра Сапегаў, у якой публікуеццва 85 жыццяпісаў найбольш выдатных яго прадстаўнікоў, а таксама апісанні 72 сапегаўскіх маёнткаў і фундацый, а гэта Дзярэчын, Ружаны, Чарэя, Кодань, Зэльва, Друя ды іншыя.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Ружаны

Фота аўтара