У Шчучыне паставяць помнік Шарлю дэ Голю



Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт ухваліў рашэнне „Аб стварэнні і ўстаноўцы помніка Шарлю дэ Голю”.

Помнік збіраюцца паставіць у рамках праекта ўшанавання памяці французскага палітыка Шарля дэ Голя да 130-годдзя з дня яго нараджэння.

На 29 ліпеня запланаваная сумесная прэс-канферэнцыя амбасадара Францыі ў Беларусі Дзідзье Канэса і намесніцы старшыні Шчучынскага райвыканкама Алены Пасюты, на якой будуць названыя ўмовы конкурсу на праект помніка.

Менавіта ў Шчучыне падчас Першай сусветнай вайны з ліпеня па верасень 1916 года ў нямецкім лагеры для ваеннапалонных разам з іншымі французскімі афіцэрамі знаходзіўся капітан Шарль дэ Голь – будучы генерал і прэзідэнт Францыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: mirfrance.ru