У Шчучыне пройдзе штогадовае авіяшоу



17 жніўня горад Шчучын запрашае ўсіх аматараў авіяцыі на штогадовае і маштабнае свята, паведамляе сайт Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Авіяцыйна-спартыўнае свята традыцыйна праводзіцца летам, калі ёсць магчымасць назіраць за дзіўным авіяцыйным шоу, якое ладзяць лётчыкі вышэйшага класа.

Тут можна ўбачыць выступы лётчыкаў і парашутыстаў Ваенна-паветраных Сіл і войскаў СПА Рэспублікі Беларусь. Не абыдзецца свята і без насычанай культурнай праграмы, якая з кожным годам падае творчыя сюрпрызы гасцям свята. У гэтым годзе сваімі выступамі гасцей і жыхароў Шчучына парадуюць гурты «Boney M», «Макі», «НА-НА», кавер-гурт «Дэжавю». Таксама для ўсіх гасцей шоу арганізоўваюцца шматлікія конкурсы, вогненнае шоу, дыскатэка ад DJ Panama Brand (Балгарыя).

На працягу ўсяго свята будуць працаваць атракцыёны і гандлёвыя кропкі.

Месца правядзення: пляцоўка былога аэрадрома, пачатак: 11:00.