У шырокі пракат выходзіць беларускі псіхалагічны трылер «У сярэдзіне сябе»



Апублікаваны трэйлер беларускага псіхалагічнага трылера „У сярэдзіне сябе» рэжысёра Сяргея Талыбава. Прадзюсары стужкі — Віктар Лабковіч, Сяргей Якубоўскі і Андрэй Курэйчык. Аўтар сцэнарыя –  Марыя Емяльянава. Галоўную ролю выканаў Павел Харланчук.

Падзеі фільма адбываюцца ў Менску. Галоўны герой «У сярэдзіне сябе» — вядомы фатограф, які стаў сведкам жорсткага забойства.

Трылер „У сярэдзіне сябе» збіраюцца выпусціць у нацыянальны пракат восенню 2018 года.

Беларускае Радыё Рацыя