У Слоніме адбылося «Вяселле мары 2016»



Праект слонімскага фатографа і прадпрымальніка Уладзіміра Янушэвіча пад назвай «Вяселле мары 2016» парадаваў жыхароў Слонімшчыны і суседніх раёнаў. Мерапрыемства пад такім назовам адбылося ў Слонімскім цэнтры культуры і сабрала ў адно памяшканне лепшых сяброў вясельнай індустрыі.

Усё, што датычыць вяселля, убачылі наведвальнікі, пабываўшы на «Вяселлі мары 2016». Два дні ў Цэнтры культуры гучалі песні, танцы, адбываліся паказы вясельных касцюмаў і сукенак, караваяў і фотаздымкаў. Публіку радавалі цыганскі ансамбль з Дзятлава, выстава вырабаў з чорнай керамікі Сяргея Худзева з Галынкі Зэльвенскага раёна, ансамбль «Славяначка», які прыгожа паказаў беларускі вясельны абрад, а таксама фотамайстры з Наваградка, Дзятлава і Слоніма. Акрамя ўсяго гэтага на «Вяселлі мары 2016» гледачоў пацешылі манетнае шоу і лазарнае шоу. Усе ахвотныя маглі зрабіць сабе арыгінальныя прычоскі, сфатаграфавацца на памяць і атрымаць свае партрэты ад мастакоў.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара