У Слоніме адкрылася міжнародная бібліятэчная выстава



У Слонімскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа адкрылася міжнародная бібліятэчная выстава “Дыялог філасофскіх і багаслоўскіх навук” у рамках міжнароднага бібліятэчнага праекту “Літара. Слова. Тэкст. Кніга”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Выставу адкрыў кандыдат філасофскіх навук з Харкава Ігар Нешчарэт.

З выставай “Духоўныя і філасофскія каштоўнасці з кніжных паліц бібліятэкі” пазнаёміла прысутных бібліятэкар Вольга Чарняк. А паэт Зьніч прэзентаваў сваю кнігу вершаў “Апошняму беларусу” радкамі: “Як колас на забытай пожні – дай Бог, каб ты не быў апошнім”.

Літаратар і краязнавец Сяргей Чыгрын распавёў пра пачынальніка беларускай літаратуры са Слонімшчыны Кандрата Лейку, які ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзяў жыў у Харкаве і нават быў дырэктарам вучылішча для сляпых дзяцей, а таксама друкаваў розныя артыкулы на педагагічныя тэмы ў харкаўскіх газетах.

Падчас мерапрыемства гучалі песні ў выкананнні слонімскіх артыстаў: юнага спевака Паўла Лашчэўскага і ансамбля “Сузор’е”.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара