У Слоніме адкрылася выстава лялек
У Слонімскім краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага адкрылася персанальная выстава лялек мясцовай мастачкі Ірыны Герасімчык. Ірына працуе ў музеі і сваю выставу арыгінальных лялек наладжвае не першы год.
Але да выставы заўсёды маюць зацікаўленне слонімцы і госці горада.
З выставай мастачкі павіншавалі супрацоўнікі музея, а таксама мама Ірыны, сябры. На выставе наведвальнікі ўбачылі дзесяткі розных прыгожых лялек. Гэта, найперш, лялькі-нявесткі, лялькі-мушкецёры, Мішкі Тэдзі і яго сябры, іншыя лялькі, вырабленыя з розных матэрыялаў.
Падчас аlкрыцця выставы Ірына Герасімчык правяла майстар-клас сярод тых, хто пажадаў навучыцца для сябе вырабляць лялькі.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара
