У Слоніме можна будзе з’есці Купалу, Коласа ці Броўку
1 верасня ў Слоніме адбудзецца Дзень беларускага пісьменства і друку. “Белкніга” да свята распрацавала незвычайны малочны “Літаратурны шакалад” з партрэтамі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка, Петруся Броўкі.
Праўда, шакалад прадавацца не будзе, а будзе толькі прэзентавацца як сувеніры. Таму тыя, хто атрымае гэты падарунак, могуць паспрабаваць на смак Купалу, Коласа ці Броўку.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Белкніга