У Слоніме паказалі адзенне вытканае на швецкіх кроснах
У Слонімскім раённым Цэнтры культуры адбылося цікавае мерапрыемства моды ХХ стагоддзя. На ім прысутнічалі сябры клуба “Надзея”, які існуе пры Цэнтры культуры. Мясцовы тэатр моды “Дзіва-дзіўнае” прадэманстраваў прысутным рознае жанонае адзенне, якое было модным у другой палове ХХ стагоддзя.
Асабліва ўсіх захапіла выступленне былой культасветработніцы з вёскі Бярдовічы Слонімскага раёна Галіны Захарчук. Спадарыня Галіна паказала прыгожыя вытканыя ў пачатку ХХ стагоддзя беларускія паясы, а таксама андаракі, наміткі, ручнікі. А яшчэ жанчына распавядала, што многія з іх былі вытканыя на швецкіх кроснах. Справа ў тым, што падчас Паўночнай вайны, мясцовыя людзі з яе вёскі выратавалі ад смерці швецкага салдата, які ў знак падзякі зрабіў ім з лазы кросны. Гэтыя кросны да другой паловы ХХ стагоддзя зберагаліся ў яе роднай вёсцы. На іх і ткалі жанчыны паясы, ручнікі, адзенне. Шмат што выткана на швецкіх кроснах і паказала Галіна Захарчук слонімцам.
Беларускае нацыянальнае адзенне дэмастравалі на мерапрыемстве таксама школьнікі і моладзь.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя. Слонім
Фота аўтара