У Слоніме плануецца адкрыць музей гісторыі яўрэйскай культуры
У аўторак, 4 лістапада, Слонім наведала вялікая група яўрэяў з Ізраіля і ЗША. Госці пабывалі ў памяшканні былой сінагогі ў якой цяпер знаходзіцца спартыўная зала Слонімскага медыцынскага каледжа. Гэта сінагога была ўзведзена ў другой палове XIX стагоддзя. Потым яны наведалі мемарыяльны знак на месцы былых яўрэйскіх могілках, а таксама паглядзелі на самы старэйшы помнік Слоніма – сінагогу ў цэнтры горада, якая была ўзведзена ў 1642 годзе ў гістарычным цэнтры горада ў сістэме яго абарончых збудаванняў у стылі барока. Яўрэі былі здзіўлены сённяшнім станам адной са старэйшых сінагог Слоніма.
Дарэчы, як стала вядома нашаму карэспандэнту, ужо знайшоўся інвестар, які плануе набыць Слонімскую сінагогу. Гандлёва-вытворчае прадпрыемства з Мінска звярнулся да старшыні Гродзенскага аблвыканкама з просьбай дапамагчы вырашыць пытанне набыцця ва ўласнасць старэйшага помніка Слоніма. Прычым, фірма збіраецца сінагогу купіць з дапамогай замежнага інвестара, якому неабыякавы лёс яўрэйскай культуры. Мэта інвестара – рэстаўрацыя сінагогі ў Слоніме і адкрыццё ў ёй музея гісторыі яўрэйскай культуры на Беларусі. Прыезд вялікай групы яўрэеў у Слонім, магчыма, звязаны і з гэтай мэтай.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара