У Слоніме пройдзе фестываль узорных тэатральных калектываў



31 сакавіка Слонім будзе вітаць артыстаў і рэжысёраў узорных тэатральных калектываў. Тут на базе цэнтра культуры і адпачынку, а таксама драматычнага тэатра адбудзецца Гарадзенскі абласны фестываль узорных тэатральных калектываў.

У ім прымуць удзел калектывы са Слоніма, Гародні, Шчучына, Іўя, Дзятлава, Ваўкавыска, Мастоў, Малой Бераставіцы, Ліды і Мінойтаў.

Галоўная мэта фестывалю —  гэта ўмацаванне ролі і папулярызацыя ўзорных тэатраў вобласці, падтрымка, стымуляванне і развіццё дзіцячай тэатральнай творчасці і ўтварэнне новых.

Рэпертуар калектываў-удзельнікаў фестывалю склалі пастаноўкі на розную тэматыку, але найперш творы беларускай і замежнай класікі, аўтарскія спектаклі.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім