У Слоніме прыгадалі заснавальніка мясцовага раённага музея



У суботу, 17 кастрычніка, у  Слонімскім раённым краязнаўчым музеі прыгадалі Язэпа Стаброўскага (1870-1968) – заснавальніка гэтага музея.

jazep

Палкоўнік царскай арміі, удзельнік Першай сусветнай вайны, краязнавец, археолаг, калекцыянер, дзякуючы ўласнай калекцыі адкрыў 20 верасня 1929 года ў Слоніме музей. На адкрыцці музея прысутнічаў нават прэзідэнт Польшчы Ігнацы Масціцкі.

Язэп Стаброўскі пражыў 98 гадоў. Яго доўгае жыццё было напоўнена шматлікімі цікавымі падзеямі. Пра гэта распавёў прысутным настаўнік і гісторык з Гародні Васіль Герасімчык, а таксама вучоны сакратар грамадскага Інстытута беларускай гісторыі і культуры з Менску Анатоль Тарас.

Пасля імпрэзы адбылося адкрыццё ў музеі выставы ў гонар Язэпа Стаброўскага.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERAБарыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара