У Слоніме ўрачыста адкрылі бюст Міхала Казіміра Агінскага



У цэнтры Слоніма каля драматычнага тэатра 6 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё бюста Міхала Казіміра Агінскага. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел дзясяткі слонімцаў і кіраўніцтва райвыканкама.

Старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч адкрыў мерапрыемства, адзначыўшы, што гетман Міхал Казімір Агінскі шмат зрабіў для эканамічна-культурнага развіцця горада Слоніма ў пазамінулым стагоддзі. І дзякуючы яго традыцыям і сёння ў Слоніме дзейнічае дзяржаўны прафесійны тэатр. Генадзь Хоміч таксама падзякаваў аўтару бюста і мецэнату Уладзіміру Вількіцкаму за падарунак роднаму гораду.

Перад адкрыццём бюста выступілі таксама кіраўнік грамадскага аб’яднання «СлонімКанал Агінскі» Іван Вадэйка, які распавёў пра лёс Агінскіх, а таксама аўтар праекта Уладзімір Вількіцкі. Гэтыя слонімцы пад славуты паланэз ля-мінор «Развітанне з Радзімай» Міхала Клеафаса Агінскага адкрылі бюст яго дзядзьку Міхалу Казіміру Агінскаму. Дарэчы, сёлета 1 верасня, побач праз вуліцу быў адкрыты ў Слоніме і помнік Льву Сапегу. Так што, турыстаў сёння ў Слоніме шчыра вітаюць і Леў Сапега, і Міхал Казімір Агінскі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара