У Слоніме выступіць Сяргей Міхалок з “Ляпісамі-98”
15 красавіка ў Слоніме выступіць адзін з самых папулярных рок-музыкаў Беларусі Сяргей Міхалок і аркестр “Ляпіс-98”.
У яго выкананні прагучаць лепшыя песенныя хіты за 25-гадовую гісторыю “Ляпісаў”. Гэта будуць і настальгічныя шлягеры 1990-х гадоў “Ау” і “Яблыні”, а таксама задорныя ска-панк хіты накшталт “Маніфеста” і “Капітала”.
Сяргей Міхалок запрашае не толькі слонімцаў, але і ўсіх, хто цікавіца яго музычна-эстраднай дзейнасцю, каб атрымаць пэўны зарад ад легендарнага музычнага калектыву.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
