У Слоніме забаранілі канцэрт гурта „Dzieciuki”
У Слоніме адменены канцэрт гарадзенскага гурта „Dzieciuki”, які павінен быў адбыцца 20 траўня ў клубе Dance Floor („101 паверх”).
На сваёй старонцы ў Фэйсбуку музыкі паведамілі, што клуб забараніў мерапрыемства за 8 дзён да канцэрта нібыта пасля тэлефанавання ідэолагаў.
