У Слонімскай бібліятэцы прыгадалі Пуслоўскіх



У Слонімскай раённай дзіцячай бібліятэцы яе супрацоўнікі разам са старшакласнікамі Слонімскага ліцэя прыгадалі знакамітых Пуслоўскіх, якія ў мінулых стагоддзях жылі ў Альбярціне (цяпер мікрараён Слоніма) і мелі маёнткі ў іншых рэгіёнах Слонімскага павета.

Супрацоўніцы бібліятэкі паказалі беларускія выданні, у якіх адлюстравана жыццё і грамадская дзейнасць вядомых мецэнатаў, прадпрымальнікаў, філантропаў са шляхецкага роду герба “Шэліга” Пуслоўскіх. А слонімскі пісьменнік, гісторык і краязнавец Сяргей Чыгрын, якога запрасілі бібліятэкары і вучні на сустрэчу, распавёў пра найбольш вядомых прадстаўнікоў роду Пуслоўскіх: Войцеха, Цітуса, Францішка, Вандаліна, Зыгмунта і Уладзіслава.

“Падчас паўстання 1830-1831 гадоў сын уладальніка Альбярціна Войцеха Пуслоўскага Цітус камандаваў атрадам на поўдні Слонімскага павета”, – распавёў Сяргей Чыгрын.  Госць спыніўся таксама на лёсе вядомых Пуслоўскіх, распавядаў пра тыя мясціны, дзе жылі Пуслоўскія, пра лёсы іх бібліятэк, сямейных скарбаў і сядзібаў.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара і з архіва аўтара