У слонімскім касцёле гучаў Бах



У слонімскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі у нядзелю, 19 красавіка, для вернікаў гучалі класічныя творы Баха, Гайдна, Вагнера і іншых сусветных кампазітараў.

Паслухаць канцэрт класічнай музыкі прыйшлі мясцовыя каталікі. Для іх творы вялікіх кампазітараў цудоўна выканалі слонімскія музыканты Вольга і Дзмітрый Наўгародскія, а таксама камерны ансамбль “Веронія”.

Вольга Наўгародская выконвала Баха на скрыпцы, а Дзмітрый Наўгародскі – на гітары.

Слонімскі касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі знаходзіцца ў самым цэнтры старажытнага Слоніма. Ён быў пабудаваны ў 1664-1670 гадах, гэта помнік архітэктуры барока, ракако і класіцызму.

У канцы 1930-х гадоў у ім служыў заснавальнік БХД, грамадскі, палітычны і рэлігійны дзеяч, гісторык, пісьменнік, пакутнік ГУЛАГу ксёндз Адам Станкевіч (1892-1949).

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара