У Смалянах і Воршы адбыліся прэзентацыі новай кнігі Франца Сіўко
У Смалянах і Воршы адбылася прэзентацыя новай кнігі Франца Сіўко “Штрых-коды”. На імпрэзе аўтар распавядаў, што яго эсэ, якія ўвайшлі ў зборнік, нараджаюцца абсалютна рознымі спосабамі.
Аўтар лічыць кнігу вельмі важнай для сябе, бо ў ёй ёсць аўтабіяграфічны складнік.
— Вельмі важная для мяне кніжка. Яна аб’яднала ўсю маю эсэістыку. Гэтая кніжка, якая, спадзяюся, зачэпіць чытача аўтарскім поглядам на свет, на падзеі, на сябе. Сёння выступаў у школе у Смалянах і я сказаў вучням, што магчыма некалі гэтая нявінная ваша з намі сустрэча дасць штуршок да нейкага эсэ. Ніколі не адгадаеш, калі што з’яўляецца. Усё гэта спантанна.
Франц Сіўко лічыць, што некаторыя эсэ могуць не спадабацца асобным канкрэтным людзям. Зрэшты, пісьменнік не лічыць неабходным пісаць так, каб падабацца ўсім. Зборнік эсэ “Штрых-коды” быў выпушчаны ў выдавецтве “Галіяфы”.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Ворша