У спіс „экстрэмісцкіх матэрыялаў” дадалі кнігі Геніюш, Някляева ды іншых



Уладзімір Някляеў

Улады Беларусі дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» кнігі Геніюш, Някляева ды яшчэ двух аўтараў.

Статус „экстрэмісцкіх” нададзены кнігам з выбранымі творамі Лідзіі Арабей, Ларысы Геніюш, Уладзіміра Някляева і Наталлі Арсенневай.

Усе занесеныя ў спіс творы публікаваліся ў межах серыі „Беларускі кнігазбор”.

Пастанову вынес 15 жніўня суд Цэнтральнага раёна Менска.

Беларускае Радыё Рацыя