У сталічным “Палацы мастацтваў” пачаўся новы сезон



Адразу трыма выставамі Беларускі саюз мастакоў распачаў новы сезон у сталічным «Палацы мастацтваў».

Гаворыць старшыня Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца:

Мы адкрываем тры выставы: выставу, прысвечаную юбілею горада, таксама выстава мастакоў, якія працуюць на Асмалоўцы, таксама выстава абсалютна геніяльнага, без перабольшвання, беларускага мастака Валерыя Пятровіча Славука. Слова «геніяльнага» — гэта не проста моднае слоўца, ён сапраўды геніяльны, бо такога няма ў свеце і наўрад ці будзе пасля яго. Гэта велізарны талент і для гэтага дастаткова зайсці і паглядзець.

Большасць наведвальнікаў адкрыцця выстаў у “Палацы мастацтва” надала ўвагу персанальнай выставе Валерыя Славука. Падзею асвятлялі журналісты, як праўладных СМІ, так і апазіцыйных дзейснае ўладзе.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Клімковіч. Беларускае Радыё Рацыя