У сталіцы пакуль няма грошай на аднаўленне Менскага замчышча
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміла галоўны спецыяліст аддзела гістарычнай забудовы і добраўпарадкавання камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Святлана Барысевіч.
– Праектная прапанова па Менскім замчышчы існуе даўно. І перад чэмпіянатам па хакеі мы хацелі ўкараніцца і пачаць працы. Але зноў такі гэтае культурнае мерапрыемства перашкодзіла нам. А цяпер проста фінансавыя сродкі не выдаткоўваюцца, таму што работы там значныя па аб’ёму і грашовым сродкам, пакуль горад не можа сабе такое дазволіць.
Зараз грошы ідуць на добраўпарадкаванне гістарычных будынкаў у цэнтры горада – ізноў з нагоды спартовай падзеі, Еўрапейскіх гульняў, што пройдуць сёлета ў Менску.
У сталіцы зараз налічваецца больш за 600 аб’ектаў, аднесеных да гісторыка-культурнай спадчыны.
Беларускае Радыё Рацыя