У Стоўбцах адкрылі помнік Якубу Коласу



На Цэнтральнай вуліцы ў Стоўбцах 3 лістапада ўрачыста адкрылі помнік народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу.

На ўрачыстасць прыехалі аўтары помніка, сваякі Якуба Коласа, пісьменнікі. А таксама ў адкрыцці помніка прынялі ўдзел многія жыхары Стоўбцаў. Перад пачаткам урачыстасці на Цэнтральнай вуліцы ў Стоўбцах гучалі вершы песняра, выконваліся танцы, выказваліся шчырыя словы ў адрас тых, хто меў непасрэднае дачыненне да ўстаноўкі помніка песняру беларускага народа.

Пасля адкрыцця помніка, усе прысутныя ўсклалі да яго кветкі.

Беларускае Радыё Рацыя

***

Аўтары помніка – беларускія скульптары Іван Міско, Сяргей Логвінаў і Уладзімір Піпін. Яны выгралі конкурс, у якім удзельнічалі 15 праектаў. Неабходнай умовай будучай кампазіцыі было «адпаведнасць лепшым традыцыям класічнага і беларускага манументальнага мастацтва».

Якуб Колас нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы. Цяпер месца яго нараджэння знаходзіцца ў межах Стоўбцаў. Помнік адкрылі на вуліцы Цэнтральнай.