У Стоўбцах установяць помнік Якубу Коласу



У наступным годзе ў Стоўбцах з’явіцца помнік народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу (1882-1956).

Адкрыццё помніка будзе прымеркавана да 140-годдзя народнага песняра і з нагоды правядзення ў Стоўбцах менскага абласнога свята “Дажынкі-2022”.

На конкурс помніка Якубу Коласу паступіла 15 скульптурных прац. Пераможцам стаў аўтарскі калектыў скульптараў Івана Міско, Сяргея Логвіна і Уладзіміра Піпіна. Той самы калектыў скульптараў, які працаваў і ўстанавіў помнік Льву Сапегу ў 2019 годзе ў Слоніме.

Цяпер мастакі плённа працуюць над помнікам, каб своечасова яго ўстанавіць у Стоўбцах і парадаваць усіх беларусаў.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: www.pramen-news.by