У Студзіводах адкрылі перыяд жніўных святаў
Польска-беларускае памежжа святкуе Зажынкі – старадаўні абрад, звязаны з пачаткам жніва. Пра канцэпцыю Зажынак у Студзіводах распавялі дудар Віталь Воранаў і дырэктар Музея малой Айчыны ў Студзіводах Дарафей Фіёнік:
„У нас антыфестываль- трэба разбурыць усе сцэны, і ісці ў поле. Тут уся дурніца з галавы выходзіць! Усе кепскія моцы сыходзяць. Усе- за касу, за серп- і трэба так жыць!”
Па словах Дарафея Фіёніка, асаблівасцю Зажынак у Студзіводах з`яўляецца іх распачынанне ў прысутнасці святара. Завяршаюцца ўрачыстыя працы ў полі музычнымі выступамі гасцёў абраду.
Фота аўтара.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
