У Супраслі адкрылася выстава пад адкрытым небам пра мясцовыя катакомбы



Ля Супрасльскага кляштара акрылася пленэрная выстава, прысвечаная гісторыі помніка готыкі – Катакомбаў, што засталіся пасля зруйнавання папярэдняга храма.

Пра значэнне помніка і багацейшы археалагічным патэнцыял сакральнага месца распавёў археолаг, прафесар Універсітэта ў Беластоку Мацей Карчэўскі:

– Гэта выключны элемент культурнай спадчыны на мяжы даўняга ВКЛ і Польшчы ў Рэчы Паспалітай. Недалёка ад гэтага месца знаходзіліся найстарэйшыя могілкі. Тут трэба памятаць, што кляштар з’явіўся перад тым, як зʼявіўся горад. Першыя жыхары Супраслю ці Супральскай Парафіі хавалі памерлых на могілках каля катакомбаў.

Катакомбы ў Супраслі знаходзіцца пры манастыры Дабравешчання Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэта адзін з самых старажытных захаваных элементаў манастырскага комплексу, датаваны 16 ст. Зараз у катакомбах – помніку еўрапейскага маштабу – праводзяцца працы па археалагічным даследаванні і далейшай кансервацыі аб’екта.

Фота аўтара:

Беларускае Радыё Рацыя