У Супраслі выстава ранніх прац Лявона Тарасэвіча



Раней вучыўся жывапісу ў Супраслі, цяпер гэта вядомы ва ўсім свеце мастак родам з Падляшша. Выставу ранніх малюнакаў Лявона Тарасэвіч можна аглядаць у мясцовым Мастацкім ліцэі імя Артура Гротгера.

Гэта жывапісныя працы, створаныя ў сямідзясятых гадах, калі Тарасэвіч вучыўся ў супрасльскай вучэльні. На выставе паказаныя каля 30 карцінаў. Хаця мастак вучыўся на факультэце ткацтва, яго пасіяй быў жывапіс, якому прысвячаў многа свабоднага часу.

– Самастойна малявалі, хадзілі з эцюднікамі. Усё дало такі эфект, што мы на пятым годзе вучобы былі вельмі добра падрыхтаванымі. Але ніхто нам не сказаў, што такое мастацтва, дзеля чаго ты гэта робім.

Выставу працаў Лявона Тарасэвіча можна аглядаць у зале “Пад Карыятыдамі” Галерэі мастацкага ліцэя ў Супраслі да 23 лістапада.

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце:

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара