У сусветны Дзень паэзіі гутарылі пра паэзію



У сусветны Дзень паэзіі, 21 сакавіка, пісьменнік Сяргей Чыгрын правёў у Слоніме ўрок беларускай паэзіі. Ён адбыўся ў Слонімскай раённай дзіцячай бібліятэцы. На ўрок завіталі вучні СШ № 5 горада Слоніма.

Яго пачала бібліятэкарка Таццяна Сявец, якая сказала, што ўвесь свет адзначае Дзень паэзіі, таму яго святкуюць і нашы бібліятэкі. Пазнаёміла бібліятэкарка прысутных з выставай кніг “Прытулак душы – Слонімскі край мой”.

Пасля яе слоў школьнікі прачыталі вершы беларускіх паэтаў. А потым пра паэзію, паэтаў, пра паэтычную Гарадзеншчыну гутарку вёў Сяргей Чыгрын. Ён чытаў свае новыя вершы на самыя розныя тэмы: прырода, Слонім, каханне, гістарычныя асобы. Школьнікі на паэтычным уроку з госцем размаўлялі не толькі пра паэзію, але і пра Льва Сапегу, Міхала Казіміра Агінскага, генерала 1812 года Яна Канопку і іншых вялікіх асобаў нашай Бацькаўшчыны.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара