У свежым нумары “Дзеяслова” – Галубовіч, Жуковіч, Казько…
Выйшаў з друку трэці нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў”. Ён адкрываецца “Чужымі вершамі” Леаніда Галубовіча, эпіграфам да якіх можна паставіць радкі паэта:
Жыццё, апроч жыцця, не мае сэнсу.
Пачаткам сэнсу быў зачын жыцця.
Ад паэта Леаніда Галубовіча не адстаюць паэты Фелікс Баторын, Іна Снарская, Зміцер Захарэвіч, Алесь Спіцын, якія таксама вынеслі на суд чытачоў свае паэтычныя радкі.
З празаічнымі творамі ў “Дзеяслове” выступаюць Віктар Казько, Віктар Варанец, Стася Наркевіч, Канстанцін Касяк і Сяргей Белаяр. Упершыню ў часопісе апублікаваны вершы Анатоля Хіневіча і апавяданне “Мост” Ксеніі Фёдаравай.
Творы Яна Твардоўскага і Мар’яна Саўкі на беларускую мову пераклалі Наталля Русецкая і Уладзімір Арлоў.
Генадзь Лапацін распавядае пра Алёну Грэцкую ў расповедах Варвары Грэцкай. А Васіль Жуковіч цікава прыгадаў пра паэтаў Берасцейшчыны Алеся Каско і Івана Арабейку. Уладзімір Мароз паразважаў у сваіх аповедах жыцця пра Мілан. А кнігу Васіля Зуёнка “Паўстанак з літарай “Л” уважліва прачытала і напісала пра яе Зінаіда Драздова.
На пытанні анкеты “Дзеяслова” адказалі Адам Глобус і Аксана Данільчык.
Так што, шаноўныя сябры, у свежым нумары “Дзеяслова” ёсць што пачытаць і атрымаць ад чытання пэўнае задавальненне.
Беларускае Радыё Рацыя