“У святле астралогіі. Лёсы беларускіх літаратараў”
Верыць ці не верыць астралагічным прагнозам – асабістая справа кожнага. Выйшла ўнікальная для Беларусі кніга “У святле астралогіі. Лёсы беларускіх літаратараў”. Распавядае яе ўкладальнік, адзін з аўтараў, паэт, астролаг Мікола Кандратаў.
– Паказваецца погляд на беларускіх літаратараў менавіта з астралагічнага пункту гледжання. Канешне, туды ўвайшлі найбольш выбітныя нашы пісьменнікі і паэты. Зразумела, тут Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч. У кнізе выказваецца такая думка, што наша літаратура ў паэтычных каардынатах сфармавалася і развіваецца. І такія асобы, як Купала, Колас і Багдановіч, задалі такую сістэму каардынат, у якой мы цяпер жывём і творым.
У кнізе тлумачацца з пункту гледжання астралогіі пакручастыя павароты ў лёсах беларускіх класікаў. Аднак не варта забывацца, што біяграфіі 22-х вядомых літаратараў былі загадзя вядомыя аўтарам кнігі.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота flickr.com/ George M. Groutas