У траўні ў Белавежскай пушчы адкрыецца другая чарга першага беларускага скансэну



Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў намеснік дырэктара Інстытута гісторыі Акадэміі навук Вадзім Лакіза.

– Першага чэрвеня мінулага года была адкрыта першая чарга археалагічнага музея пад адкрытым небам, гарадзішча жалезнага веку Каменюкі. Вось-вось, магчыма ў траўні, адкрыецца другая чарга. І турысты, і замежныя госці, калі будзе магчымасць прыехаць, і беларускія турысты, змогуць пазнаёміцца з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі позняга жалезнага веку Рымскага часу і з славянскай вёска.

Вадзім Лакіза падкрэсліў, што аб’екты будуюцца не на пустым месцы, а на тэрыторыі існуючых помнікаў археалогіі, якія старанна даследуюцца і захоўваюцца. Так, высветлена, што будынкі новага комплексу скансэну будуць стаяць на тэрыторыі паселішча эпохі неаліту і бронзавага веку.

Беларускае Радыё Рацыя