У траўні выйдзе другая частка „Беларусаліма” Паўла Севярынца



Другую частку рамана “Беларусалім” “Сэрца святла” Паўла Севярынца ў траўні атрымаюць краўдфандынгавыя падпісчыкі, а таксама кніга нарэшце трапіць на паліцы кнігарняў.

Пра гэта паведаміў аўтар у сваім Фэйсбуку. “У “Сэрцы святла” у цэнтры прыгодаў герояў – спадчына Вялікага Княства Літоўскага”, – адзначыў Павел Севярынец:

– Працяг з тымі самымі героямі, але значна шырэйшая геаграфія. Гэта па мясцінах былога Вялікага Княства Літоўскага часоў росквіту. Гэта развіццё сюжэту, дынамічнае даволі, там вострасюжэтны аповед са шматлікімі адкрыццямі. Ну і, канешне, з гістарычным кантэкстам, які суправаджаў першую частку, ён развіваецца.

“Вялікая прэзентацыя, разлічаная на ўдзел соцень чытачоў, як раней планавалася, з прычыны каронавірусу пераносіцца самае ранняе на восень,” – паведаміў Павел Севярынец.

Беларускае Радыё Рацыя