У цэнтры Беластока адбыўся вялікі вулічны беларускі канцэрт



У цэнтры Беластока на Рынку Касцюшкі адбыўся вялікі вулічны беларускі канцэрт. На імпрывізаванай сцэне выступілі – Ігар Палынскі з гурта Sumarok, а таксама госці з Варшавы гурты belarusian_truestory і «23.34». Канцэрт сабраў на плошчы некалькі соцень слухачоў, сярод якіх было шмат беларускай нацыянальнай сімволікі. Гаворыць – вядоўца канцэрту Марына Савіцкая.

– Культура, мастацтва Беларусі не загінае, наогул, мы трымаемся і робім усё і дзеля захавання нашай беларускай спадчыны, і дзеля таго, каб беларускае пытанне, у тым ліку і палітычнага характару, заставалася актуальным. Мы беларусы, мы трымаемся, мы зробім усё, каб наша беларуская культура абавязкова захоўвалася.

Рэпартаж з канцэрта можна паслухаць у далучаным аўдыёфайле:

Ідэя правядзення такіх вялікіх вулічных канцэртаў зарадзілася нядаўна ў Варшаве. І другім горадам, дзе ён адбыўся, стаў менавіта Беласток. Па словах арганізатараў, да іх ужо праступаюць прапановы таксама прыехаць і ў іншыя гарады Польшчы і, нават, замежжа.

Беларускае Радыё Рацыя