У цэнтры Слоніма гучалі вершы Купалы і Коласа



Выдатнае мерапрыемства правялі ў чацвер, 8 верасня, бібліятэкары Слонімскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Якуба Коласа, якое яны назвалі “На кожнай сцяжынцы песня і голас…”. У скверыку каля драмтэатра амаль цэлую гадзіну гучалі вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Вершы нашых песняроў чыталі слонімскія літаратары, бібліятэкары, ліцэісты і школьнікі, а таксама звычайныя слонімцы, якія любяць мастацкае слова. Побач з выступоўцамі была арганізавана выстава кніг беларускіх песняроў. Выступоўцы падыходзілі да выставы, бралі кнігі і чыталі свае любімыя вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Над Слонімам упершыню так гучна і выразна гучалі “Малітва” Янкі Купалы і “Не бядуй” Якуба Коласа, а таксама дзесяткі іншых твораў.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара.