У Варшаве адбудзецца майстар-клас па стварэнні ўпрыгожванняў
У суботу, 4-га лістапада, у Варшаве адбудзецца майстар-клас па стварэнні ўпрыгожванняў з эпаксіднай смалы.
„Нашыя заняткі разлічаныя на дарослую аўдыторыю”, – зазначыла суарганізатарка мерапрыемства, прадстаўніца mavka_store Кацярына:
– Мы будзем рабіць упрыгожванні – гэта будуць кулон і паўсферычны пярсцёнак з эпаксіднай смалы. Майстар-клас будзе працягвацца два дні. Першы дзень будзе ў суботу, а другі дзень мы абяром на першай сустрэчы, каб было зручна. Першая сустрэча займае прыблізна дзве з паловай гадзіны. Наступная сустрэча завяршальная, яна будзе больш кароткая, займае прыкладна гадзіну-паўтары.
Падрабязную інфармацыю пра гэтыя і іншыя майстар-класы можна даведацца з інстаграм-акаўнту суполкі.
Беларускае Радыё Рацыя