У Варшаве адбудзецца вялікі спеўны сход
Беларусы Варшавы працягваюць ладзіць культурніцкія ініцыятывы. У дзень беларускай культуры ў цэнтры Варшавы пройдзе спеўны сход.

Вядучым спеўнага сходу будзе лідар гурта „Vuraj” Сяржук Доўгушаў. Мерапрыемства такога масштабу праводзіцца ў Варшаве ўпершыню. Музыка і раней ладзіў спеўныя сходы, але ў Беларусі. – У 2014 годзе я пачаў гэту ініцыятыву ў Беларусі. Спеўныя сходы на розныя тэмы прайшлі не толькі ў Менску, але і іншых гарадах. Спявалі народныя песні, спявалі Манюшку, Агінскага, песні БНР – узгадвае Сяржук.
– Зараз я хачу правесці гэта ў Варшаве. У 2018 годзе ўжо праходзілі невялічкія спеўныя сходы, але зараз будзе значна большы. Мы будзем спяваць разам годныя песні. Тыя песні, які сталі вельмі папулярныя пасля жніўня 2020 года.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Мерапрыемства адбудзецца 7 ліпеня а 20:00 на Замкавай плошчы. Уваход вольны.
Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя
