У Варшаве адбудзецца выступ спявачкі Ketevan і клавішніка Уладзіміра Міхновіча
15 гадоў таму
У Варшаве ў чацвер, 7-га верасня, адбудзецца выступ спявачкі Ketevan і клавішніка Уладзіміра Міхновіча.
Імпрэза пройдзе ў “BackDoor Bar”. “Гасцей падзеі чакае цікавая, прыемная праграма”, – распавёў Уладзімір Міхновіч.
– Ketevan спачатку сыграе невялікі монаспектакль на 15 хвілін, потым маленькі брэйк, і мы зайграем у дуэце. Я буду ёй акампанаваць. Што гэта будзе? Сюрпрыз. Таму што гэта аўтарская праграма Ketevan.
Уваход на імпрэзу будзе вольным.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя