У Варшаве адбылася імпрэза прысвечаная Максіму Багдановічу



Удзельнікаў сустрэчы чакала лекцыя ад гісторыка, інтэрактыў, а таксама выступ музыкі Сяржука Доўгушава і Мужчынскага спеўнага сходу.

Сяржук Доўгушаў

Пра значнасць асобы і актуальнасць яго творчасці – Сяржук Доўгушаў.

– Чалавек, які сапраўды доўгі час знаходзіўся па-за межамі Беларусі, ён сваім сэрцам, сваёй душой адчуваў і сумаваў па сваім родным краі. Думаю, што цяпер гэта вельмі зразумела тым людзям, якія знаходзяцца не ў Беларусі. Ён пісаў там, за мяжой, вершы. Большая частка беларусаў так і рабілі, што частку сваёй творчасці: паэзіі, музыкі стваралі не ў самой Беларусі. Але гэта такі сум, такі боль, часам нейкі ўспамін па Радзіме.

Такія мерапрыемствы важна ладзіць каб захоўваць сваю памяць, і рабіць альтэрнатыву таму, як цяпер псуюць нашу культуру і памяць. Мы тут можна спакойна зрабіць нешта арыгінальнае з нашым добрым стаўленнем.

Падзея адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя