У Варшаве адбылося адкрыццё кніжнай выставы
22 кастрычніка ў Цэнтры беларускай салідарнасці ў Варшаве адбылося адкрыццё кніжнай выставы твораў беларускіх літаратараў.

Цікавосткай адкрыцця была прэзентацыя кнігі «Канстытуцыя» Ганны Янкуты і сакавіты выступ сына пісьменніка Леаніда Дранько-Майсюка Васіля Дранько-Майсюка.
Гаворыць Ганна Янкута:
– І вось я вырашыла прачытаць Канстытуцыю і паглядзець, ці магу я, як пісьменніца, штосьці зрабіць з гэтым літаратурнае. Аказалася, што перадусім я ніколі раней не чытала вельмі ўважліва Канстытуцыю.
– Хачу звярнуць увагу на такую кнігу, якая называецца «…Натуральны, як лінія небасхілу», якую напісаў Леанід Дранько-Майсюк. Што мне падабаецца ў Леанідзе Дранько-Майсюку – гэта тое, што ён стараецца не паўтарацца.
Прысутным вельмі спадабалася мерапрыемства, а яшчэ тое, што была магчымасць набыць кнігу «Канстытуцыя» з аўтографам Ганны Янкуты.
Цалкам матэрыял:









Беларускае Радыё Рацыя
