У Варшаве адбылася літаратурна-музычная вечарына „Наш Купала”
Падчас яе прагучалі цікавыя факты з жыцця паэта, творы аўтара ў выкананні Уладзіміра Мулявіна, фрагменты фільма, прысвечанага класіку. Таксама госці падзеі пачулі вершы Янкі Купалы, некаторыя з якіх прачытаў палітык Зянон Пазняк.

Як з’явілася ідэя правядзення такой імпрэзы, распавяла яе вядучая Галіна Пазняк:
– Я, зразумела, што вершы Купалы ведала, але для мяне было адкрыццё – Уладзімір Мулявін, найперш рок-оперная яго песня пра долю. І я так захапілася гэтым, што я яе слухала незлічоную колькасць разоў. Потым пайшла далей-далей-далей і дайшла да вершаў, на якія ён напісаў музыку і спяваў. У мяне як новае жыццё, у мяне раскрыўся Купала значна глыбей праз Уладзіміра Мулявіна.
Літаратурна-музычная вечарына „Наш Купала” адбылася ў Беларускім Доме ў Варшаве.









Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
