У Варшаве адбыліся дзіцячыя спектаклі па казках беларускіх літаратараў
Дзіцячыя спектаклі па казках беларускіх літаратараў Юлі Букштановіч і Сяргея Вітушкі былі пастаўлены ў Беларускім доме ў Варшаве.

Выканаўцы роляў – дзеці, якія воляй лёсу эмігравалі з бацькамі пасля 2020 год у Польшчу. Рэжысёр-пастаноўшчык – Ася Смаляк. Рыхтаваліся спектаклі ў сціслы тэрмін: усяго тры месяцы. Такія тэатральныя пастаноўкі патрэбны для дзяцей найперш у якасці псіхалагічнай дапамогі, кажа Ася Смаляк:
– Дзеці зараз у эміграцыі, і ў іх вялікі ціск, што ўсё гучыць толькі па-польску. І будуць праблемы з маўленнем, праблемы з самаадчуваннем, з самаідэнтыфікацыяй, з эмацыйным станам, калі не даваць беларускую самаідэнтыфікацыю дзецям.

На спектакль былі запрошаны жонка і дачка Сяргея Вітушкі з Вільні, Людвіка Кардзіс-Вітушкава і Паўліна Вітушчанка. Яны былі ўсцешаны ўбачаным, кажа Паўліна:
– Вельмі ўражаная таленавітымі дзецьмі, і не меней таленавітай іх рэжысэркай Асяй, якая яшчэ ў Менску мела тэатральную студыю.

Цалкам гутарку можна паслухаць у далучаным файле:
Для беларускіх дзяцей дзейнічае не толькі беларуская тэатральная студыя. Акрамя гэтага два разы на тыдзень праходзяць заняткі ў Беларускім Моладзевым Хабе «Мова нанова».
Беларускае Радыё Рацыя
