У Варшаве адбыўся дваровы канцэрт
З 5 па 10 ліпеня ва ўсім свеце прайшоў тыдзень беларускай культуры. Таксама да яго далучылася Польшча. У 8 гарадах Польшчы кожны дзень ладзіліся мерапрыемствы. Тыдзень беларускай культуры ў Варшаве завяршаўся Дваровым канцэртам на сядзібе Беларускага Дому. Гаворыць адказная за культуру і нацыянальную спадчыну ў Народным антыкрызісным упраўлення Наталля Задзяркоўская:
„Такая цудоўная, на мой погляд, ідэя – арганізаваць так званы дваровы канцэрт, які нагадваў бы нам дваровыя канцэрты ўзору восені 2020 году ў Менску і іншых буйных гарадах Беларусі. Калі суседзі шмат гадоў жылі і не ведалі адзін аднаго, а тыя падзеі, што адбыліся, яны ўсіх аб’ядналі, і людзі выйшлі на двары, каб сябраваць і дапамагаць адзін адному”
Арганізатарка канцэрту Наталля Задзяркоўская
Мерапрыемства атрымалася шматлюдным, прыгожым і цёплым. Акрамя таленавітых выступаў дваровых артыстаў, людзі частаваліся дранікамі, пісалі пісьмы палітзняволеным, дзецям таксама хапала забавы. Было што паглядзець і на выставе карцін беларускіх мастакоў пад назвай “Абуджэнне Беларусі”.
Цалкам матэрыял:
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя.