У Варшаве адбыўся канцэрт Вайцюшкевіча
У Варшаве прайшоў акустычны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча. У прыхільнікаў была магчымасць заспяваць з музыкам любімыя кампазіцыі, паразмаўляць з ім на розныя тэмы, а таксама першымі пачуць новыя творы выканаўцы.

Да таго ж Зміцер Вайцюшкевіча распавёў Радыё Рацыя, з чым у яго асацыююцца канцэрты ў Варшаве:
– Са Свабодай, таму што канцэрты ў Менску арганізаваць немагчыма. У Варшаве на працягу апошніх 30-ці гадоў я гэта раблю.
РР: Чакаюцца таксама і навінкі, якія будуць уваходзіць у новы альбом?
– Ён будзе называцца “Вецер”, там такі здымак, я там з ветразем. Без ветру ветразь не мае сэнсу. Гэта такая энергічная рокавая праца, у нейкім сэнсе больш, можа, поп-рок на вершы беларускіх паэтаў. То бок гэта такі спосаб усё ж такі пра сябе заявіць у рок-прасторы.
Дарэчы, у рэлізе плануюцца шматлікія супрацы з беларускімі паэтамі як маладога, так і больш сталага пакалення.

Беларускае Радыё Рацыя
