У Варшаве адбыўся Кірмаш гістарычнай кнігі
Падчас мерапрыемства (з 30 лістапада па 3 снежня) ладзіліся прэзентацыі і творчыя сустрэчы.

Адметна, што на польскай падзеі быў прадстаўлены і беларускі стэнд. Яго арганізатарам выступіў Цэнтр беларускай салідарнасці. Працягвае сакратар аб’яднання Антось Жукаў.
– Вы ведаеце, апошнім часам сітуацыя ў Беларусі ўсё больш горшая, прычым і ў сферы культуры. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі прабуе знішчыць усё беларускае, у тым ліку беларускую літаратуру, сучасную беларускую літаратуру. Краіна проста пагружаецца ў русіфікацыю, выдавецтвы выціскаюцца, закрываюцца. І ў гэтай сітуацыі мы вырашылі дапамагаць таксама беларускім выдаўцам і беларускім аўтарам.
Кірмаш адбыўся ў Каралеўскім палацы.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
