У Варшаве адбыўся Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі
У Варшаве адбыўся Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі. Мерапрыемства ладзіцца два дні (16 і 17 верасня) у фармаце дыскусій і закранае розныя тэмы мастацтва, у тым ліку музыку, тэатр, кнігавыдавецтва, гісторыю культуры.
“Цяпер – вельмі добры час для абмену досведам розных краін”, – зазначыў спецыяльны прадстаўнік міністра замежных спраў Польшчы па справах узаемаадносін з дэмакратычнымі сіламі Беларусі Артур Міхальскі:
– Зараз нам трэба ўлічваць гэты момант у нашым жыцці таксама як шанец, не толькі як сумны час. Складаны – гэта адно, з другога боку – гэта ёсць і нейкі шанец, каб палякі і беларусы ведалі адзін пра аднаго больш. Такі кангрэс, які ў Варшаве, таксама будзе ўплываць, каб беларусы не толькі развівалі культуру ў сваім асяроддзі, а таксама выходзілі да палякаў і паказвалі сваё багацце.
Артур Міхальскі таксама выступіў з прамовай на ўрачыстым адкрыцці кангрэсу.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя