У Варшаве адкрыецца выстава Лявона Тарасэвіча
10 сакавіка ў варшаўскай галерэі „Monopol” адкрыецца выстава знакамітага беларускага мастака з Падляшша Лявона Тарасэвіча. Адкрыццё а 18-й гадзіне. Выстава будзе працаваць да 28 красавіка.
Другая персанальная выстава прафесара Тарасэвіча ў галерэі „Манаполь” – гэта прэзентацыя апошніх палотнаў мастака, падрыхтаваная адмыслова. Карціны, як і сама выстава, без назвы. Гэта свядомае рашэнне, прынятае ў самым пачатку творчага шляху. „Пакінем словы там, дзе яны найбольш патрэбныя” – пісаў раней Лявон Тарасэвіч.
Беларускае Радыё Рацыя