У Варшаве адкрылася выстава прысвечаная беларускім пратэстам
Выстава плакатаў „Белае-чырвонае-белае”, прысвечаная беларускім пратэстам, адкрылася ў Варшаве.

На вернісаж была запрошаная і жонка палітвязня і лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук. Яна падзякавала Польшчы за салідарнасць:
– Гэта выстава з’яўляецца сведчаннем таго, што беларуская справа працягваецца, што яна жыве. Зразумела, што варункі гэтага існавання даволі цяжкія, эміграцыя гэта не лепшыя ўмовы развіцця. Разам з тым, што польская дзяржава вельмі дапамагае, адкрывае гэтыя пляцоўкі, дзе б маглі збірацца беларусы. Я ўжо была на адной пляцоўцы звязанай з адкрыццём беларускай выставы і гэта мяне вельмі ўсцешвае, бо гэта праявы той рэальнай салідарнасці, якую польская дзяржава аказвае Беларусі.
„Я думаю, гэтыя ўсе дзеянні польскіх уладаў дазволяць выстаяць беларусам у цяжкіх умовах”, – дадала Наталля Пінчук.
Паглядзець выставу „Белае-чырвонае-белае” можна ў Музеі Вольнай Беларусі (Foksal, 11).









Беларускае Радыё Рацыя
