У Варшаве адкрылі выставу “EX NIHILO”
Малады беларускі мастак Васіль Зянько ўпершыню прадставіў серыю сваіх акрылавых палотнаў у польскай сталіцы. У арт-праекце “EX NIHILO” , што ў перакладзе азначае “З нічога”, Васіль Зянько прадставіў сваю філасофію паўстання сусвету, месца чалавека ў ім, яго неразрыўную сувязь з прыродай і таксама крыўду, якую чалавек наносіць наваколлю.
Кажа Васіль Зянько:
– Усё ў сусвеце складаецца з нейкіх дробязяў. У прынцыпе, з нічога. І ўсе гэтыя дробязі ствараюць свет, дзе ёсць мы. Ствараюць сусвет – адзіны цэлы арганізм. І ўсё ў ім арганічна і невыпадкова. Чалавек дапаўняе прыроду, прырода дапаўняе чалавека. Таму кожная дробязь вакол нас мае сваё месца. У нашым жыцці адно без другога не можа існаваць.
Выставу мастацкіх прац Васіля Зянько можна наведаць у Культурным цэнтры Беларусі ў Варшаве.
[Not a valid template]
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі