У Варшаве адсвяткавалі Дзень беларускай вайсковай славы
Распачалося святкаванне дыскусіяй у Музеі Вольнай Беларусі. Затым адбыўся марш. А ў фінальным пункце падзеі – плошчы Кантытуцыі – гледачоў чакаў канцэрт-мітынг. На сцэну выйшлі беларускія гурты “Dzieciuki” і “Lity Taler”, украінскі калектыў – “ІЗЗІ”, а таксама польскі бард Mateusz Nagórski. Тамсама выступілі і грамадскія ды палітычныя дзеячы, сярод іх – і Зянон Пазняк.
Працягвае суарганізатар мерапрыемства, прадстаўнік аб’яднання “Рух” Міхал Родзька:
— Гэтае свята было дабрачынным у падтрымку Полка Каліноўскага, нашых беларускіх добраахвотнікаў, героі нашага часу. Такія імпрэзы трэба ладзіць і далей. Мы будзем яшчэ дапамагаць нашым добраахвотнікаў. Мы бачылі шмат беларусаў. Для палякаў, украінцаў, на жаль, мажліва Бітва пад Воршай не такая значная падзея, але для беларусаў гэта Дзень вайсковай славы, таму беларусы так прыйшлі.
Арганізатарамі мерапрыемства сталі арганізацыі “Рух”, Полк Каліноўскага, фундацыя “Młode Kresy”, “Євромайдан-Варшава” і Беларускі Дом.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя